У Мінску адкрыўся тэлеканал для людзей з парушэннямі слыху

Спецыялізаваны канал для людзей з парушэннямі слыху “ЖЭСТ” пачаў трансляцыю ў сетцы кабельнага тэлебачання прадпрыемства “Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі”, паведамляе БЕЛТА. Цяпер людзі, якія кепска чуюць, могуць глядзець любімыя тэлепраграмы.  Тэлеканал “ЖЭСТ” заснаваны Беларускім таварыствам глухіх. Праграмная сетка каналу ўключае інфармацыйныя, культурна-асветніцкія, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы. Фінансуюць канал за сродкі таварыства, а таксама за кошт ахвяраванняў. Вяшчанне канала ідзе ад 8.00 да 0.00. Усе тэлевізійныя перадачы транслююцца з субцітрамі.