У Мінску адзначылі Міжнародны дзень абдымкаў, міліцыя была супраць

У Мінску 7 ліпеня адбыўся флэш-моб, прысвечаны Міжнароднаму дню абдымкаў. Увечары каля сотні маладых людзей сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.  Яны распавядалі мінакам пра свята, пасля чаго пыталіся дазволу і абдымаліся з зусім незнаёмымі людзьмі. Супрацоўнікі міліцыі, якія патруліравалі плошчу, спрабавалі спыніць акцыю, але няўдала.

Прыкладна праз 15 хвілін удзельнікі флэш-моба самі вырашылі яго закончыць і разбегліся ў розныя бакі.

БелаПАН