У Мінску арыштавалі кіраўніцтва Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінфіна

Міліцыя затрымала ў Мінску памочніка дырэктара Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Міністэрства фінансаў Беларусі.
Яго вінавацяць у тым, што ён схіліў прадстаўніка адной са сталічных фірм да дачы хабару. 11 тысяч долараў, якія ён прасіў, былі патрэбныя нібыта для яго кіраўніцтва. Грошы прызначаліся за заключэнне дамовы арэнды падземнага гаража паміж УП і прыватным прадпрыемствам.

Высветлілася, што грошы атрымаў былы дырэктар Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, які ўжо некалькі тыдняў там не працуе. Менавіта ён і здаваў у арэнду падземны гараж.

“Інтэрфакс”