У Мінску арыштаваны мастак Алесь Марачкін і яго карціна "Нашы лялькі"
Напярэдадні святочнай акцыі на Дзень Волі міліцыя затрымала расцяжкі, якія мусілі ўпрыгожыць калону шэсця. Мастака Алеся Марачкіна, які іх падрыхтаваў, арыштавалі на 5 сутак "за лаянку".
Таксама арыштаваная яго карціна "Нашы лялькі", на якой у сатырычнай
форме паказанае кіраўніцтва Беларусі сярэдзіны 1990-х гадоў. Вось што распавёў Еўрарадыё сын мастака Ігар Марачкін:
"У майстэрні там былі звычайныя лозунгі, пра беларускую мову, пра незалежнасць, пра свабоду. Расцяжкі, транспаранты, якія рыхтаваліся для аздаблення калоны сённяшняга шэсця. Іх было каля 10-20, я не ведаю дакладна, колькі. Яны гэта вынеслі і павезлі Марачкіна на "варанку"... ".
Паколькі мастака судзілі за "лаянку", дык пратакол, складзены на забраныя расцяжкі, у справе адсутнічаў. Праваахоўнікі таксама забралі з майстэрні і адну з карцінаў Марачкіна - "Нашы лялькі". Вось што распавядае Ігар Марачкін:
"З усіх прац яны чамусьці знайшлі гэтую карціну. Відаць, падумалі, што яна таксама была падрыхтавана. Гэтая ж праца даўно была зробленая. Гэта 1995 год, на самым пачатку кіравання Лукашэнкі. Там тагачаснае кіраўніцтва Беларусі было паказанае ў сатырычнай форме...".
Адзначым, што некаторыя з герояў карціны за гэтыя 13 гадоў ужо патрапілі з улады ў шэрагі апазіцыі.
Алесь Марачкін цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсціна. Ігар Марачкін здолеў перадаць бацьку цёплыя рэчы, сок і блакнот з асадкай. Ежу і коўдру ахоўнікі не ўзялі.
Фота - "Наша ніва"