У Мінску да 2011 года могуць аднавіць дом, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч

Дом у Мінску, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч (1891 - 1917), можа быць адноўлены да 2011 года. Пра гэта паведаміла дырэктарка Літаратурнага музею славутага беларускага паэта Таццяна Шаляговіч. Паводле яе словаў, падмуркі двухпавярховага дома па вуліцы М. Багдановіча захаваліся. Праект аднаўлення быў распрацаваны яшчэ да 100-х угодкаў з дня нараджэння паэта, але тады яго замарозілі.

БелаПАН