У Мінску двое мужчын выратавалі хлопчыка, які праваліўся пад лёд

У Мінску на водасховішчы Лошыца ў другой палове дня 10 сакавіка двое мужчын выратавалі хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Яны пабачылі, што дзіця знаходзіцца ў вадзе ў 25 метрах ад берага і кінуліся на дапамогу. Яны дапамаглі 9-гадоваму хлопчыку дабрацца да берага. Пацярпелага шпіталізавалі ў цяжкім стане з дыягназам "агульнае пераахалоджанне", інфармуе БелаПАН.

Адзін з мужчын, які ратаваў хлопчыка, таксама трапіў у бальніцу, але пасля агляду лекары яго адпусцілі дахаты. Вядома, што ў сталіцы ён знаходзіцца на навучанні, жыве ў інтэрнаце Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінсельгаспрама.

У мінскай Чыжоўцы на вадасховішчы патануў рыбак

Шчасліва скончылася і гісторыя са знікненнем вучаніцы 4-га класа з вуліцы Бялецкага ў Мінску. Дзяўчынка, пошукі якой учора пачалі валанцёры, знайшлася ў сваіх сваякоў у іншым раёне горада.

Фота: МНС