У Мінску дзяржава можа бясплатна замяніць жыхарам лічыльнікі вады

Планавая замена лічыльнікаў чакае жыхароў па мінскай вуліцы Варанянскай. Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці давядзецца ім за іх плаціць, тым больш, што многія ўстанаўлівалі лічыльнікі за ўласны кошт.
Супрацоўнікі “Водаканала” Кастрычніцкага раёна сталіцы расказалі Еўрарадыё, што лічыльнікі вады замяняюць у кватэрах бясплатна, незалежна ад таго, ставілі вы яго за ўласныя грошы ці яго ўсталявалі ў момант капрамонту.

“Водаканал”: Так, калі планавая праверка па ўсім доме, тады яна бясплатна робіцца.

Лічыльнікі вады мяняюцца кожныя 4-5 гадоў, але ёсць выпадкі, калі ўладальніку кватэры давядзецца аддаць уласныя грошы за яго пераўсталяванне.

“Водаканал”:
Ну, напрыклад, калі мінула гарантыя і лічыльнік не працуе, тады платна. Да 2-х гадоў - бясплатна, а з двух да пяці, тады ўжо платна.

Кацярына Ярмалаева
, Еўрапейскае радыё для Беларусі