У Мінску гарэў "Клевер Паб", сведка кажа пра "двухметровае полымя" (відэа)
Здарэнне адбылося каля 21.45 у чацвер.
"Клевер Паб" месціцца на вуліцы Гікала за ЦУМам. Як распавядаюць сведкі, узгаранне адбылося на кухні. Нібыта, там было 2-метровае полымя. Амаль 50 наведвальнікам прапанавалі пакінуць памяшканне. Аднак панікі не было. Неўзабаве прыехалі выратавальнікі — некалькі пажарных разлікаў. Пацярпелых няма.
Як інфармуе сайт onliner.by, высветлілася, што на кухні адбылося ўзгаранне алею ў фрыцюрніцы. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне маладым кухарам правілаў эксплуатацыі электрасетак і абсталявання.



Фота — mchs.gov.by