У Мінску група п'яных хлопцаў напала на мужчыну і парэзала яму шорты

У Мінску чацвёра п'яных хлопцаў напалі на мужчыну. Здарэнне адбылося каля крамы на вуліцы Лабанка. Адзін з маладых людзей пагражаў нажом. Мужчыну збілі і парэзалі яму шорты.

Міліцыя зрэагавала аператыўна і неўзабаве на той жа вуліцы затрымала п'яную кампанію. Пацярпелы і сведкі апазналі хуліганаў. Распачатая крымінальная справа, праводзіцца расследаванне, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia