У Мінску хуліган выбіў шкло ва ўваходных дзвярах крамы (відэа)
Цяпер маладога чалавека шукае міліцыя.
Мінская міліцыя шукае хулігана, які позна ўвечары 21 красавіка выбіў шкло ў дзвярах адной з крамаў па праспекце Ракасоўскага. Як можна меркаваць па відэа, прадавец яму сказала, што крама зачынена і прапанавала выйсці з памяшкання. Ён выйшаў, але пасля разбіў шкло.
Твар хулігана зафіксавалі камеры відэназірання. Праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу грамадзян у яго пошуку.
Фота, відэа: guvd.gov.by