У Мінску ідзе падрыхтоўка да правядзення першага Беларускага тыдня моды
Першы Беларускі тыдзень моды пройдзе з 4 па 9 кастрычніка. Арганізатары імкнуцца заявіць пра Беларусь і яе патэнцыял у сферы моды і стылю на міжнародным узроўні, паведамляе БелаПАН. Афіцыйнае адкрыццё Беларускага тыдня моды адбудзецца 4 кастрычніка на пляцоўцы Вялікага Акадэмічнага тэатра оперы і балета. Гледачам будуць прапанаваныя паказы беларускага Дома вячэрняй і вясельнай моды Papilio і Дома моды вядомага рускага куцюр'е Вячаслава Зайцава. Пройдзе выстава ювелірных упрыгожанняў ад ювелірнага завода Zorka і рэтра-выстава "Прыгажосць і мода XX стагоддзя".
Усяго запланавана прыкладна 40 паказаў калекцый сезона вясна-лета 2011 года дызайнераў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Харватыі, Нарвегіі і Ірана. З 20 беларускіх дызайнераў чвэрць — дэбютанты, якім мерапрыемства заклікана дапамагчы заявіць пра сябе.
З 5 па 8 кастрычніка будуць праходзіць сезонныя паказы беларускіх гандлёвых марак праекта "Адкрыты подыум". Іх мэта — даць магчымасць беларускім вытворцам паказаць свае калекцыі патэнцыяльным пакупнікам.