У Мінску каля прыпынку "Інстытут культуры" знайшлі снарад
Снарад знайшлі ў цэнтры Мінску каля прыпынку грамадскага транспарту "Інстытут культуры". Ён знаходзіўся ў зямлі і, праўдападобна, быў выяўлены падчас земляных працаў. Паведамляецца, што снарад праляжаў у зямлі з часоў вайны. Як паведамляе
газета "Звязда", на месца адразу прыбылi сапёры з сабакамi. Знаходку
вывезлi на вайсковы палігон і знішчылі.