У Мінску каля ратушы з’явіцца кветкавы гадзіннік
Кветкавы гадзіннік неўзабаве з’явіцца ў Мінску на плошчы каля ратушы. Такі падарунак да Дня горада рыхтуюць спецыялісты прадпрыемства “Мінскзеленбуд”. Гадзіннікавы механізм будзе ўсталяваны на бетоннай падушцы. Яго
закрыюць спецыяльнымі кратамі. Каб не ствараліся перашкоды ў руху
стрэлак цыферблата, расліны былі выбраныя нізкарослыя: бягонія і
цынерарыя.
Мантажныя працы і высадка кветак будуць завершаныя бліжэйшымі днямі. Дарэчы, падобныя хранометры ёсць у многіх гарадах Еўропы, паведамляе газета “Минский курьер”.
Мантажныя працы і высадка кветак будуць завершаныя бліжэйшымі днямі. Дарэчы, падобныя хранометры ёсць у многіх гарадах Еўропы, паведамляе газета “Минский курьер”.