У Мінску кандыдатам дазволяць агітаваць каля буйных крам, рынкаў і паркаў
Мінгарвыканкам вызначыў месцы для агітацыі падчас выбараў у мясцовыя саветы. У пералік памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі трапілі ў асноўным актавыя залы школ, вучэльняў, гімназій і ліцэяў. Ёсць у спісе і кінатэатры “Салют”, “Ракета”, а таксама некалькі дамоў культуры.
А вось праводзіць масавыя мерапрыемствы “з мэтай агітацыі” дазволілі каля буйных крам, рынкаў і на ўваходзе ў некаторыя паркі і скверы. У спіс сярод іншага трапілі пляцоўкі перад сеткамі крамаў “Гіпа”, “Суседзі” і “Рублёўскі”, каля ўнівермага “Беларусь”, на Камароўскім і Чэрвеньскім рынках, Ракаўскім кірмашы, каля Філармоніі, Лядовага палаца на вул.Прытыцкага і Палаца чыгуначнікаў, Акадэміі кіравання, лякарні хуткай дапамогі і на выхадзе з метро “Трактарны завод”.