У Мінску канфіскавалі “шэрыя” кітайскія тэлефоны на 800 тысяч долараў
Буйная партыя кітайскіх тэлефонаў канфіскаваная на адным з мінскіх рынкаў. На мабільнікі і аксесуары да іх не было адпаведных дакументаў. Канфіскаваныя тэлефоны ацэньваюцца ў 2 мільярды 800 тысяч рублёў. Цяпер па гэтай справе праводзіцца праверка, перадае “Інтэрфакс-Захад”.