У Мінску кіроўца наехаў на цяжарную жанчыну
У Мінску кіроўца наехаў на цяжарную жанчыну. Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Лынькова, паведамляе БелаПАН. Жанчына была на апошнім месяцы цяжарнасці. Яе даставілі ў радзільню з тупой траўмай жывата. У здарэнні вінаваты кіроўца, лічаць спецыялісты ДАІ. Судмедэкспертыза павінна вызначыць, наколькі цяжкія былі траўмы. У залежнасці ад гэтага кіроўца можа быць пакараны — штрафам ці крымінальнай адказнасцю.