У Мінску легкавік сутыкнуўся з тралейбусам, пацярпелі 9 чалавек (фота)

Як інфармуе БЕЛТА, тралейбус рухаўся па 51-м маршруце "Дружная — Казінца". На перакрыжаванні вуліц Талстога і Маскоўская ён сутыкнуўся з ВМW-750.



У выніку, пацярпелі 9 чалавек: 7 пасажыраў тралейбуса, сярод іх — двое дзяцей (2006 і 2009 гадоў нараджэння), 32-гадовы кіроўца легкавіка і дзіця 2005 года нараджэння, якое было ў ВМW. Усіх іх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.


 

Фота — onliner.by