У Мінску малады хлопец зваліўся з 11 паверха (фота)
Здарэнне адбылося на вуліцы Чарвякова ўвечары 14 ліпеня.
Як інфармуе прэс-служба МНС, малады хлопец зваліўся з балкона лесвічнай клеткі на навес над уваходам у пад'езд. Адтуль яго знялі выратавальнікі і перадалі медыкам. Хлопец, якому на выгляд каля 20 гадоў, быў жывы, але атрымаў множныя пераломы.
БЕЛТА дадае, што пазней хлопец памёр у бальніцы. Праваахоўныя органы высвятляюць прычыны яго падзення, у тым ліку верагоднасць самагубства.
У гэты ж дзень падобны выпадак адбыўся ў Магілёве. Непрацуючы 26-гадовы мужчына зваліўся на навес над уваходам у пад'езд дзевяціпавярховага жылога дома. Ён быў зняты супрацоўнікамі МНС і дастаўлены ў бальніцу.


Фота — МНС