У Мінску міліцыя шукае жанчыну, якой памылкова выдалі долары. Відэа
Здарэнне адбылося ў абменным пункце валют, размешчаным у краме на вуліцы Ляшчынскага.
Мінская міліцыя шукае невядомую жанчыну, якой у абменніку ў краме на вуліцы Ляшчынскага памылкова выдалі 1625 долараў. Яна папрасіла касірку памяняць 10 тысяч расійскіх рублёў на долары ЗША. Замест 180,5 долараў працаўніца пункта абмену валют выдала жанчыне 1805 долараў. Невядомая забрала грошы і сышла.
Як адзначае прэс-служба мінскай міліцыі, касірка заўважыла недахоп валюты толькі ў канцы працоўнага дня і звярнулася да праваахоўнікаў. Невядомую і тых, хто яе ведае, просяць адгукнуцца.

Фота, відэа: guvd.gov.by