У Мінску міліцыянеры затрымалі нецвярозага эксгібіцыяніста
У лесапаласе па вуліцы Ілімскай ён дэманстраваў прахожым свае палавыя органы.
У Мінску ў Заводскім раёне міліцыянеры затрымалі нецвярозага эксгібіцыяніста. Яны аператыўна адрэагавалі на паведамленне жанчыны. Паводле яе слоў, невядомы ў лесапаласе па вуліцы Ілімскай дэманстраваў прахожым свае палавыя органы.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, маючы прыкметы зламысніка, правахоўнікі неўзабаве затрымалі мужчыну. Вядома, што яму 40 гадоў, раней ён меў праблемы з законам. У яго адносінах склалі адміністрацыйны пратакол за "дробнае хуліганства".
Здымак з архіву. Фота: Delfi