У Мінску моладзь правяла "водныя войны" (фота)
"Водныя войны" наладзілі маладыя людзі ў Мінску ўвечары ў панядзелак. Яны сабраліся ва ўмоўным месцы і пачалі абліваць адно аднаго з вёдраў, бутэлек, водных наганаў, балёнікаў з вадой. Акцыя моладзевай арганізацыі "Рух будучыні" мела на мэце падняць настрой і дапамагчы людзям уратавацца ад спёкі. Адзначым, што напярэдадні акцыі актывісты арганізацыі раздавалі мінакам лістоўкі з інструкцыямі як уберагчыся ад спёкі і што рабіць пры сонечным удары.