У Мінску можна будзе выклікаць "хуткую" з дапамогай SMS-паведамлення

З дапамогай SMS-паведамленняў жыхары Мінску з парушэннямі слыху і мовы змогуць цяпер выклікаць "хуткую дапамогу".

Дагэтуль яны маглі спадзявацца толькі на дапамогу блізкіх людзей, але на працягу дня яны не заўсёды былі побач. SMS-паведамленні на Мінскую гарадскую станцыю хуткай медыцынскай дапамогі можна паслаць на нумар +375-29-443-67-12.

Дыспетчар прыме SMS-выклік на мабільны тэлефон, прычым у паведамленні можна будзе пазначыць, на што скардзіцца хворы, а таксама дакладны адрас. Лекары мусяць прыехаць на працягу 15 хвілін, паведамляе "Народная газета".