У Мінску мужчына захапіў дзяўчыну і патрабаваў за яе 800 долараў

У Мінску ў выніку праведзенай праваахоўнымі органамі аперацыі затрыманы мужчына, які захапіў закладніка і патрабаваў за яго вызваленне выкуп.
Як паведамілі ў дзяжурнай часці ГУУС Мінгарвыканкама, гэта здарылася 27 кастрычніка ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Усходняя ў Савецкім раёне сталіцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, тут знаходзіўся мужчына ў кампаніі дзвюх дзяўчат. Дэталі здарэння цяпер высвятляюцца, але вядома, што ў нейкі момант адну з дзяўчат ён пакінуў з сабой, другую выгнаў і запатрабаваў ад яе 800 долараў за вызваленне сяброўкі, якая засталася ў кватэры.

Дзяўчына, апынуўшыся на волі, патэлефанавала ў міліцыю. Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.

БелаПАН