У Мінску на беларускіх нявестаў палююць французы, немцы, іспанцы і туркі

У Мінску павялічваецца колькасць жадаючых узяць шлюб. Асабліва “спякотным” стаў апошні тыдзень лістапада, напярэдадні Каляднага паста. Як паведаміла агенцтву “Мінск-навіны” галоўны спецыяліст сталічнага Дома шлюбаў Ядвіга Андронава, у гэты час былі зарэгістраваныя адносіны 60 пар. На гэты раз сярод жаніхоў беларускіх нявестаў аказаліся прадстаўнікі Францыі, Нямеччыны, Іспаніі, Турцыі, Нідэрландаў і, натуральна, Беларусі.