У Мінску на будоўлі загінуў рабочы — зваліўся ў шахту ліфта

Як паведамляе прэс-служба МНС, электрамеханік працаваў на новабудоўлі адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру па праспекце Пераможцаў. З шахты цела загінулага даставалі выратавальнікі. Абставіны трагічнага здарэння пакуль невядомыя. Мужчыну было 33 гады.



Фота — mchs.gov.by