У Мінску на чатыры месяцы закрыюць перасадачныя станцыі метро

Станцыі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» мінскага метро не будуць працаваць да лістапада.  Сталічныя ўлады спрабуюць вырашыць праблему з перагружанасцю пасажырамі гэтых станцый з дапамогай пабудовы чацвёртага эскалатара на «Кастрычніцкай».

На час рэканструкцыі, якая пачнецца ў ліпені і працягнецца некалькі месяцаў, цягнікі зусім не будуць спыняцца на перасадачных станцыях. Пасажырам давядзецца карыстацца суседнімі станцыямі метро, паведамляе тэлеканал СТВ.