У Мінску на канферэнцыю збяруцца інтэрнэтчыкі Беларусі і Расіі

У Мінску 19 чэрвеня пройдзе канферэнцыя «Байнэт 2.0: у новым фармаце Вэба». Упершыню ў Беларусі будуць абмеркаваныя пытанні інвестыцый у Інтэрнэт. Таксама на канферэнцыі разгледзяць метады вызначэння кошту інтэрнэт-праектаў, выкарыстанне сучасных інструментаў прасоўвання ды іншае. Удзел у мерапрыемстве прымуць не толькі беларускія адмыслоўцы і бізнэсмэны, але і госці з Расіі.

http://webplanet.ru