У Мінску на месцы “Трактара” пабудуюць два сучасныя крытыя стадыёны
Сёлета ў Мінску пачнуцца падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве на месцы стадыёна "Трактар" сучаснага спартова-забаўляльнага комплексу. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Генадзь Вырко. Ён распавёў, што ўзвядзенне гэтага аб'екта будзе весціся за кошт знешніх інвестыцый.
Цяпер ідзе працэс заключэння адпаведнай дамовы з літоўскай кампаніяй. Агульны аб'ём інвестыцый складае 350 мільёнаў еўра. На першым этапе будзе пабудаваны крыты стадыён на 5 тысяч месцаў з шматфункцыянальнымі арэнамі.
На другім этапе рэалізацыі праекту стары стадыён цалкам знясуць, і на яго месцы плануецца пабудаваць таксама крыты стадыён еўрапейскага ўзроўня на 15 тысяч месцаў.
Паміж двума стадыёнамі запланавана ўзвядзенне офісна-гасцінічнага комплексу. Рэалізацыя праекту разлічаная на 5 гадоў.
БЕЛТА