У Мінску на пажары ў калектыўным хляву знайшлі абгарэлы труп (фота)
Пажар здарыўся ў ноч на суботу.
У 2.06 у цэнтр аператыўнага упраўлення МНС патэлефанавалі відавочцы і паведамілі, што гарыць адзін з прыватных калектыўных хлявоў насупраць дому №3 па вуліцы Панфілава.
Высветлілася, што ў хляву загарэлася маёмасць на плошчы 4 квадратных метраў. У часе тушэння пажару на абгарэлым матрацы знайшлі труп чалавека, пол і асоба якога высвятляюцца. Дзверы хлява на момант прыбыцця падраздзяленняў былі замкнёныя знутры, інфармуе прэс-служба МНС.
Пажар ліквідавалі ў 2.19, прычына здарэння высвятляецца.


