У Мінску на праспекце Незалежнасці затрымалі 43-гадовую “дыверсантку”
У Мінску затрымалі 43-гадовую “дыверсантку”, якая патэлефанавала ў дзяжурную часць Камітэта дзяржаўнай бяспекі і паведаміла пра мініраванне школы па вуліцы Кедышкі. Міліцыянты і сапёры абследавалі будынак навучальнай установы, але
выбухоўкі не знайшлі. Жанчыну ўдалося хутка вылічыць і затрымаць.
Высветлілася, што яна нідзе не працуе, а пражывае ў адным з дамоў па
праспекце Незалежнасці, паведамляе газета “Звязда”.