У Мінску на праспекце Пушкіна абмяжуюць рух транспарту

"Для захавання бяспекі асоб, якія ўдзельнічаюць у правядзенні следчага эксперыменту (сведкі, падазраваны, панятыя), і бесперашкоднага выканання неабходных следчым дзеянняў рух будзе абмежаваны з 21.00 і да заканчэння эксперыменту", — растлумачылі ў сталічнай ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам планаваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.