У Мінску не вераць, што "Газпрам" скароціць пастаўкі газу на 85%
У Мінску сцвярджаюць, што Расія можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь толькі на 15%, а не на 85%, як заяўляецца. Паводле РИА Новости, такую заяву зрабіў прадстаўнік міністэрства энэргетыкі Беларусі. "У адпаведнасці з кантрактам, у выпадку адсутнасці аплаты паставак газу прадугледжанае абмежаванне, адэкватнае неаплачанай частцы", — сказаў беларускі чыноўнік. Паводле яго слоў, 200 млн долараў — гэта каля 15% сумы, на якую з пачатку года быў пастаўлены расійскі газ. "Рэшты сумы за газ аплачаная", — падкрэсліла крыніца.
Нагадаем, раней "Газпрам" заяўляў, што пастаўкі газу ў Беларусь з панядзелка могуць быць абмежаваныя на 85%.
Нагадаем, раней "Газпрам" заяўляў, што пастаўкі газу ў Беларусь з панядзелка могуць быць абмежаваныя на 85%.