У Мінску невядомыя напалі на чэшскую амбасаду (фота)
Злачынцы разбілі акно ў будынку амбасады і лабавое шкло ў дыпламатычным аўтамабілі, а таксама парвалі сцяг Чэхіі. У суботу, 2 лютага, у Мінску быў здзейснены напад на амбасаду Чэхіі ў
Беларусі. Невядомыя парвалі сцяг Чэхіі, пашкодзілі акно ў будынку
дыппрадстаўніцтва і разбілі лабавое шкло ў машыне, якая належыць
амбасадзе.
5 лютага гэту інфармацыю распаўсюдзіла міністэрства замежных спраў Чэхіі. У самой амбасадзе ад каментароў адмаўляюцца.
Аднак ананімная крыніца паведаміла Еўрарадыё, што ў МЗС Беларусі накіравана дыпламатычная нота, а супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па гэтым інцыдэнце.