У Мінску пабудуюць аквапарк плошчай 14 тысяч кв. метраў
Аквапарк пабудуюць у Мінску. Ён будзе ўяўляць сабой комплекс агульнай плошчай звыш 14 тысяч квадратных метраў, у якім выкарыстаюць практычна ўсе найноўшыя распрацоўкі ў галіне індустрыі адпачынку. Паводле БелаПАН, пляцоўка для аквапарку размешчана на тэрыторыі каля
Драздоўскага водасховішча каля перакрыжавання праспекта Пераможцаў і
Мінскай кальцавой аўтадарогі.