У Мінску пабудуюць цэнтр падрыхтоўкі зборных каманд па футболе

Цэнтр падрыхтоўкі зборных каманд Беларусі па футболе пачнуць будаваць у Мінску ў 2008 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас.  Раней меркавалася, што будаўніцтва пачнецца восенню сёлета.

Нявыглас адзначыў, што давярае цяперашняму трэнерскаму штабу нацыянальнай зборнай на чале з немцам Берндам Штанге.

“Нягледзячы на рэгаліі сапернікаў па адборачнай групе чэмпіянату свету 2010 года, штаб не адмаўляецца ад рашэння высокіх задачаў”, падкрэсліў кіраўнік фэдэрацыі футбола.

БелаПАН