У Мінску пачаўся суд над ДАІшнікамі-арганізатарамі "жывога шчыта"
Крымінальную справу ДАІшнікаў-арганізатараў "жывога шчыта" ў сакавіку на трасе "Мінск-Мікашэвічы" сёння разглядае суд Мінскага раёна і Заслаўя. На лаве падсудных двое інспектараў. Нагадаем, у адносінах яшчэ дваіх
супрацоўнікаў ДАІ справа была спынена "з прычыны адсутнасці ў іх
дзеяннях складу злачынства". Было ўстаноўлена, што яны прыехалі на месца здарэння пасля таго, як п'яны кіроўца ўжо быў спынены.
"Інтэрфакс" нагадвае, што кожны з 6-ці пацярпелых падаў грамадзянскі пазоў да ДАІшнікаў на суму 50 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральных стратаў. Яшчэ 25 мільёнаў рублёў пацярпелыя збіраюцца спагнаць за матэрыяльныя страты.