У Мінску пачаўся суд над удзельнікамі агентурнай сеткі польскай выведкі
Вайсковая калегія Вярхоўнага суда сёння пачынае разгляд крымінальнай справы ў адносінах чатырох беларускіх грамадзян, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Польшчы. Нагадаем, пра раскрыццё ў нашай краіне агентурнай сеткі польскай
вайсковай выведкі стала вядома ў ліпені. Паводле звестак КДБ, у яе
ўваходзілі былыя вайскоўцы беларускага войска і афіцэр Узброеных сілаў
Расіі.
Таксама сцвярджалася, што польскую выведку цікавілі вайскова-стратэгічныя аб’екты Беларусі і Расіі, у прыватнасці супрацьпаветраная абарона.
Разгляд крымінальнай справы будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
БелаПАН