У Мінску пачнуцца маштабныя археалагічныя раскопкі на месцы былога замку
Унікальны гісторыка-археалагічны цэнтр плануецца стварыць у беларускай сталіцы. Часткай яго падземнай экспазіцыі стануць рэшткі старажытнага Менска. Спецыялісты адновяць у першапачатковым выглядзе гарадскія вуліцы, майстэрні рамеснікаў, частка землянога вала з умацаваннямі і замкавая брама. Аднак гэтаму будуць папярэднічаць маштабныя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі плошчы 8 сакавіка, каля станцыі метро "Няміга", дзе калісьці і знаходзіўся менскі замак, паведамляе агенцтва "Минск-новости".