У Мінску падчас рэканструкцыі Моладзевага тэатра знайшлі чарапы (фотафакт)
У Мінску падчас рэканструкцыі мінскага Моладзевага тэатра знойдзеныя два чалавечыя чарапы. Фотаздымак гэтай знаходкі размясціў у Твітэры карыстальнік Vladimir Evsei.
Цяпер будынак тэатра і прылеглая да яго тэрыторыя перажываюць маштабную “апрацоўку”, а калектыў тэатра пакуль працуе па адрасе Казлова, 17. Мяркуецца, што трупа вернецца ў родныя сцены толькі ў наступным годзе, піша Onliner.by
Будаўнікі, якія працуюць на рэканструкцыі будынка, час ад часу знаходзяць вусцішныя знаходкі. Праўда, нічога дзіўнага тут няма: раней на гэтым месцы размяшчалася праваслаўная царква, ля якой быў цвінтар. А цяперашні Старажоўскі сквер — гэта старыя Старажоўскія могілкі. Яны афіцыйны дзейнічалі да канца 1930-х гадоў, але захаванні тут рабіліся і падчас Другой сусветнай вайны. Таму на гэтым месцы цалкам могуць быць чалавечыя парэшткі.
Фота: Твітэр