У Мінску падпісалі дамову пра "малы памежны рух" з Літвой
Дамова пра ўзаемныя паездкі жыхароў прымежных тэрыторый Беларусі і Літвы падпісаная ў рамках візіту ў Мінск літоўскай дэлегацыі. Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс і яго беларускі калега Сяргей Мартынаў, паведамляе БелаПАН. Па словах прэзідэнта Літвы, доўгатэрміновая віза для жыхароў памежных тэрыторый будзе каштаваць 20 еўра. "Гэта дэманструе наш давер у дачыненні да Беларусі", — падкрэсліла Даля Грыбаўскайтэ.
Дамова дае жыхарам памежных тэрыторый права на бязвізавае перасячэнне мяжы і знаходжанне на прымежнай тэрыторыі іншай дзяржавы на адлегласці да 50 кіламетраў ад мяжы да 90 дзён на працягу паўгода.
Правы на працу гэтыя дазволы не даюць.