У Мінску памёр вядомы гісторык Валянцін Рабцэвіч (фота)
У Мінску памёр вядомы доктар гістарычных навук, спецыяліст па нумізматыцы з міжнароднай вядомасцю Валянцін Рабцэвіч. Яго калега гісторык Валянцін Голубеў называе Рабцэвіча стваральнікам беларускай нумізматычнай навукі:
Голубеў: "Ён, па сутнасці на аснове ўласнай калекцыі манет, стварыў нумізматычны кабінет Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ягоная кніга "Пра што расказваюць манеты" вытрымала некалькі выданняў і, па сутнасці, была падручнікам для студэнтаў гістарычных факультэтаў многіх універсітэтаў і многіх пакаленняў.
Ягоныя лекцыі запаміналіся, бо яны былі вясёлыя, даходлівыя. Гэта быў вясёлы і шчыры чалавек. І вельмі цяжка чуць такую вестку..."
Вядомасць да Рабцэвіча прыйшла яшчэ ў савецкія часы. Яго кніга "Пра што расказваюць манеты" стала класічнай працай яшчэ ў 1970 гадах. На пачатку 1990-х выйшла яго праца "Нумізматыка Беларусі". Апошнія гады В.Рабцэвіч прыклаў шмат намаганняў, кабя вярнуць Беларусі славуты "пояс Вітаўта".
На фота — Валянцін Рабцэвіч
Фота — "Скарбонка"