У Мінску павялічваецца колькасць хворых на энтэравірусныя інфекцыі

У Мінску пачаўся традыцыйны для гэтага часу года сезонны ўздым захворвання на энтэравірусныя інфекцыі. Пра гэта паведамілі ў Санітарна-эпідэміялагічнай службе сталіцы. Пік захворвання медыкі прагназуюць у верасні.
У найбліжэйшыя два-тры тыдні чакаецца прырост захворвання да 70-80 выпадкаў штотыднёва, пасля чаго інтэнсіўнасць захворвання знізіцца.

Цяпер у Мінску паводле папярэдніх дыягназаў рэгіструецца каля 40-50 выпадкаў энтэравіруснай інфекцыі за тыдзень. У 60-70% выпадкаў энтэравірусная прырода захворванняў пацвярджаецца.

Палова ўсіх хворых — дзеці першых двух гадоў жыцця. Гэта звязана з асаблівасцямі фарміравання імунітэту. З узростам успрымальнасць да гэтай інфекцыі зніжаецца, і сярод дарослых рэгіструюцца толькі адзінкавыя выпадкі захворвання.

БелаПАН