У Мінску павялічваецца колькасць шматдзетных сем'яў

Колькасць шматдзетных сем'яў павялічваецца ў Мінску. У пачатку мінулага года іх было крыху больш за 4 тысячы, а цяпер - 4672. Паводле звестак Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, летась на дапамогу дзецям больш за 63 тысячы мінчукоў атрымалі агулам каля 57 мільярдаў рублёў. Грашовыя выплаты пры нараджэнні блізнятаў на агульную суму 112 мільёнаў рублёў атрымалі 316 сем'яў.

Мінск-навіны