У Мінску пешаходныя пераходы хочуць асвятляць з дапамогай сонечных батарэй

Для асвятлення пешаходных пераходаў у Мінску плануецца выкарыстоўваць энергію сонца. Пакуль у сталіцы ёсць толькі адзін вулічны ліхтар, які працуе на сонечнай батарэі. Эксперыментальны ўзор усталявалі на вуліцы Данілы Сердзіча.
Як запэўніваюць вытворцы, сонечная батарэя зараджаецца нават за кароткі зімовы дзень. За кошт назапашанай энергіі працуе лямпа, накіраваная на пешаходны пераход, і асвятленне дарожнага знака.

Як адзначае агенцтва “Мінск-Навіны”, калі эксперымент апраўдае сябе, сонечныя свяцільні з'явяцца і каля іншых пешаходных пераходаў сталіцы.