У Мінску працуюць гастарбайтары з Украіны, Прыбалтыкі, Турцыі
За 8 месяцаў гэтага года Мінгарвыканкам выдаў 2450 дазволаў замежнікам на права займацца працоўнай дзейнасцю ў беларускай сталіцы. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", у 2007 годзе такіх дазволаў было выдадзена 604, у 2008 – 1278, у 2009 – 3140. Больш за ўсё працаўнікоў-мігрантаў прыязджае ў Мінск з Украіны, краін Прыбалтыкі, Турцыі, В'етнама і Кітая.