У Мінску прахожыя наладзілі пагоню за рабаўніком-рэцыдывістам
Увечары 30-гадовы жыхар Вілейкі напаў на 50-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося на вуліцы Багдановіча.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, зламыснік вырваў з рук мінчанкі сумку, у якой былі каля 1 мільёна рублёў і сотавы тэлефон, ды паспрабаваў уцячы.
Аднак на дапамогу жанчыне прыйшоў прахожы, які паспрабаваў затрымаць рабаўніка. Той аказаўся дужым і спрытным — вырваўся і пабег. Але за ім пагнаўся іншы прахожы. У выніку, двое мужчын дагналі рабаўніка, скруцілі яго ды ўтрымлівалі да прыезду міліцыі. Яны не ведалі, што затрымалі рэцыдывіста.