У Мінску пратаранілі машыну коштам ад 500 тысяч долараў (фота)
У сераду адбыліся дзве аварыі з удзелам Bentley. Адна з із здарылася ў цэнтры горада, каля Опернага тэатру, другая — на Партызанскім праспекце.
На перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Янкі Купалы Bentley спыніўся перад святлафорам і ў гэты момант яго пратараніла таксоўка. Удзельнікі дарожна-транспартнага здарэння раз'ехаліся без выкліку інспектараў, інфармуе сайт auto.onliner.by.
Іншая аварыя здарылася на ажыўленым перакрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Філатава. Перад тым там адбылася іншая аварыя і святлафоры не працавалі з-за пашкоджання. Праз 10 хвілін пасля гэтага Peugeot пратараніў ззаду Bentley Mulsanne, які каштуе ад 500 тысяч долараў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых не было.



Фота — auto.onliner.by