У Мінску правыя пікетавалі расійскую амбасаду
Пікет адбыўся каля расійскай амбасады ў Мінску. Ён прайшоў пад лозунгам: «Не дапусцім расійскай атамнай зброі ў Беларусі!».
Пікет правялі актывісты Беларускага нацыянальна‑дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Каля дзесяці чалавек з бел‑чырвона‑белым сцягам утварылі ланцуг перад расійскай амбасадай. Яны трымалі плакаты: «Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!», «Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі — НЕ!», «Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!» і іншыя.
Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: "Незалежнасць!" Міліцыянты перапісалі змест плакатаў, але нікога не затрымалі.
Радыё Свабода