У Мінску пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па горных лыжах

Гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" ў мінскім мікрараёне "Курасоўшчына" прымае першыя міжнародныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце. 4 і 5 студзеня на трасе пройдзе міжнародны юнацкі турнір па гарналыжным спорце McSki Trophy. У ім возьмуць удзел больш за 150 спартоўцаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі ва ўзросце 8-14 гадоў.

У першы дзень адбудуцца спаборніцтвы па слаламе, а ў другі - па паралельным слаламе, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".