У Мінску пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні моладзевымі актывістамі

Суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі пройдуць сёння ў Мінску.

Нагадаем, у традыцыйны Дзень Салідарнасці, які адзначаецца ў 16-ы дзень кожнага месяца, у розных раёнах сталіцы моладзь праводзіла акцыі ў падтрымку палітвязняў.

Агулам міліцыянты схапілі дзесяць чалавек: Людмілу Атакулаву, Максіма Вянярскага, Франака Вячорку, Касю Галіцкую, Антона Каліноўскага, Касю Краснову, Вольгу Кулякевіч, Паўла Кур’яновіча, Алеся Станкевіча і Уладзіміра Сяргеева.

Ноч яны правялі на Акрэсціна, паведамляе Радыё Свабода.